Текст песни Живе Беларусь - В нашем калгасе

Исполнитель:
Название песни:
В нашем калгасе
Дата добавления:
20.10.2019 | 17:20:11
Просмотров: 5
0 чел. считают текст песни верным
0 чел. считают текст песни неверным

Для вашего ознакомления предоставлен текст песни Живе Беларусь - В нашем калгасе, а еще перевод песни с видео или клипом.

У нашым калгасе ўсё чыста, нябрудна,
Вядзе старшыня нас рукою магутнай.
Ён можа знянацку ўваліць трактарысту,
Калі трактарыст вып'е з сябрам па трыста.

У нашым калгасе ўсё супер, па лічбах,
А людзі чакаюць, калі ўжо, калі ўжо,
Калі старшыня наш паедзе адгэтуль,
А, лепш, паляціць на чужую плянэту.

Я сню, й ты прысні, што няма вось старшыні.
І ўсім радасна наўкола: і карове, і свінні.
Шмат гадоў мару я,
Што знікае старшыня,
І ўсе весела смяюцца: і карова, і свіння.

У нашым калгасе парадак і цішак,
І шэпчуцца людзі, калі ўжо, калі ўжо,
Калі закарэе хоць нейкая трасца,
І, урэшце, спакойна пажыць нам удасца.

Сядзяць у камбайнах сваі камбайнёры,
І справы йдуць, відавочна, угору.
І мроіцца ўсім, што нарэшце знікае
Рука, што ўсіх нас за горла трымае.

Я сню, й ты прысні, што няма вось старшыні.
І ўсім радасна наўкола: і карове, і свінні.
Шмат гадоў мару я,
Што знікае старшыня,
І ўсе весела смяюцца: і карова, і свіння.
0
Опрос: Верный ли текст песни? Да Нет